Аплаткавая сустрэча біскупа Яшэўскага з абаронцамі жыцця і сям’і прайшла ў Магілёве

 

Святых бэтлеемскіх немаўлят, чыё свята Касцел адзначаў 28 снежня, можна смела лічыць апекунамі руху про-лайф, бо гэтыя нявінныя дзеці панеслі пакутніцкую смерць за Хрыста. Менавіта ў гэты дзень у Магілёве адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з валанцёрамі і супрацоўнікамі дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы», які з 2009 г. абараняе жыццё і сямейныя каштоўнасці.

У сваёй прамове біскуп падзякаваў пралайферам за плённае служэнне ў абарону зачатага жыцця і хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў у Беларусі і выказаў святочныя віншаванні. Біскупскі вікарый для Магілёўскага рэгіёну ўзгадаў пра ўдзел фонду «Адкрытыя сэрцы» ў супрацьстаянні антысямейнай гендарнай ідэалогіі, якая рознымі шляхамі, у тым ліку праз заканадаўчыя ініцыятывы, спрабуе прасунуцца ў Беларусь, і пажадаў, каб пралайферам хапала сілаў працягваць гэтае служэнне.

 

Сямейным каштоўнасцям быў прысвечаны і спектакль, які распавядаў пра Яўхіма і Ганну, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, і пра Яе дзяцінства. Валанцёры падрыхтавалі таксама танцавальныя нумары. Як вядома, бальныя танцы з’яўляюцца візітнай карткай «Адкрытых сэрцаў», бо праз іх можна пазітыўным спосабам казаць пра прыгажосць традыцыйнага сужэнства.

 

Доўгая і доўгачаканая сустрэча завяршылася спяваннем калядных песень, дзяленнем аплаткай і супольнай малітвай, у якой таксама ўдзельнічаў а. Павел Мажэйка ОР, вікарый парафіі св. Казіміра і св. Ядвігі, на тэрыторыі якой знаходзіцца офіс фонду «Адкрытыя сэрцы».

 

На думку абаронцаў жыцця, у наступным годзе святкаванне ў гонар святых бэтлеемскіх немаўлят можно будзе спалучыць з адмысловай малітвай за ўрачоў акушэраў-гінеколагаў, эмбрыёлагаў і рэпрадуктолагаў, каб яны атрымалі ад Бога духоўныя сілы бараніць нявіннае зачатае жыццё і цешыцца, калі ёсць магчымасць яго ўратаваць.

 

Источник: https://catholic.by/3/news/belarus/9175-aplatkavaya-sustrecha-biskupa-yashe-skaga-z-abarontsami-zhytstsya-i-syam-i-prajshla-magiljove

02.01.2019

RU

EN

|

prolife.belarus@gmail.com

СВЯЗАТЬСЯ С НАМИ

.

.

306   22   22

круглосуточно

 

В рамках деятельности Фонда проводится психологическое консультирование по вопросам семейной жизни, а также организован курс экологии семьи. Одной из важных составляющих деятельности Фонда является проведение лекций и встреч в разных аудиториях о демографических проблемах современного мира, трагедии отказа от деторождения, о вреде контрацепции и абортов для духовного, психологического и физического здоровья супругов. С декабря 2008 в Витебске и Могилеве организовано ежедневное молитвенное дежурство в отделениях неотложной гинекологии

© Благотворительный фонд "Открытые сердца", 2010 - 2017 Все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на Prolife-Belarus обязательна

Мнение авторов статей, размещенных на сайте, могут не совпадать с мнением prolife-belarus.org