У Мінску ўпершыню пройдзе 24-гадзінная адарацыя ў абарону жыцця і сям’і

 

24-гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і, якая 20–21 снежня пройдзе ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ, стане адказам сталічных католікаў на выклікі «цывілізацыі смерці».

Нашыя сем’і знаходзяцца пад няспынным ціскам шматлікіх пагрозаў, якія св. Ян Павел ІІ назваў «цывілізацыяй смерці». Сёння Беларусь апынулася ў сусветных лідарах па колькасці разводаў, абортаў, венерычных захворванняў, алкагалізма і самазабойстваў. Сужэнская нявернасць і нячыстасць перад шлюбам сталі сумнай «нормай». З кожным годам расце працэнт бясплодных сужэнцаў. Нашая краіна вымірае, таму што беларусы ў большасці сваёй дазвалаюць нарадзіцца толькі аднаму дзіцяці. Для апраўдання маладзетнасці звычайна спасылаюцца на фінансавыя цяжкасці, хоць усім вядома, што самыя багатыя краіны — найбольш маладзетныя. Гэта значыць, што прычына знішчэння традыцыйнай хрысціянскай мадэлі сям’і — не фінансавы, а духоўны крызіс.

 

Акрамя таго, апошнім часам у Беларусі на розных узроўнях, у тым ліку і на дзяржаўным, актывізавалася прапаганда антысямейнай гендарнай ідэалогіі, якая імкнецца да знішчэння традыцыйных каштоўнасцяў і прапагандуе сексуальную разбэшчанасць. Выразна відаць, што прычыны гэтага крыюцца ў глыбокім духоўным і маральным бязладдзі. Такая сітуацыя патрабуе ад хрысціянаў неадкладнага адказу, і гэты адказ павінен быць у першую чаргу духоўным дзеяннем, асабліва цяпер, у час Адвенту, калі мы ў чуванні чакаем прыйсця Хрыста і разважаем над таямніцай Святой Сям’і. Ксяндзы хрыстусоўцы, якія духоўна апякуюцца мінскай парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ, заклікаюць узяць удзел у 24-гадзіннай адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і, а таксама дзеля перапрашэння за жудасныя грахі супраць жыцця і сям’і, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі: аборты, кантрацэпцыю, штучнае апладненне, распусту, разводы, гомасексуалізм, парнаграфію, псаванне цнатлівасці дзяцей.

Адарацыя распачнецца св. Імшой а 19-й гадзіне ў чацвер 20 снежня і скончыцца св. Імшой а 19-й гадзіне ў пятніцу 21 снежня.

 

Рыма-каталіцкая парафія cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў г. Мінску запрашае ўсіх неабыякавых вернікаў далучыцца да гэтай пачэснай духоўнай справы.

 

Адрас капліцы: вул. Матусевіча, 80.

17.12.2018

RU

EN

|

prolife.belarus@gmail.com

СВЯЗАТЬСЯ С НАМИ

.

.

306   22   22

круглосуточно

 

В рамках деятельности Фонда проводится психологическое консультирование по вопросам семейной жизни, а также организован курс экологии семьи. Одной из важных составляющих деятельности Фонда является проведение лекций и встреч в разных аудиториях о демографических проблемах современного мира, трагедии отказа от деторождения, о вреде контрацепции и абортов для духовного, психологического и физического здоровья супругов. С декабря 2008 в Витебске и Могилеве организовано ежедневное молитвенное дежурство в отделениях неотложной гинекологии

© Благотворительный фонд "Открытые сердца", 2010 - 2017 Все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на Prolife-Belarus обязательна

Мнение авторов статей, размещенных на сайте, могут не совпадать с мнением prolife-belarus.org